7 July 1942
Ivan Mielež
Цяпер я ў Есентуках, у былым санаторыі № 2. Мой дом — невялікі, двухпавярховы, палата — на другім паверсе. Я ў палаце пакуль адзін. За вокнамі, вялікімі, сонечнымі, зелянеюць каштаны.
Учора з аднаго пакоя бачыў снежныя вяршыні Эльбруса. Цудоўнае відовішча!
Я паволі ачуньваю. Боль ужо не такі моцны. Toe, што рука замацавана нерухома, дае ране спакой. Але часам я раблю неасцярожныя рухі, i тады боль бярэ зноў. Часам стукаюся пальцамі аб што-небудзь.
Гэта таксама выклікае боль.