6 May 1966, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

6 May 1966

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Сёння дзень з ветрам. Раніцай пайшоў быў шукаць смарчкоў за Шчыбрын, на Мадорскую паворку. Повень спадае, зарэчча ўсё ў зялёных паўколах, выступае сям-там трава, але вады яшчэ многа. Так мне і не давядзецца да ад'езду палавіць рыбы. І так над Праровам сонечна, ветрана, у пырсках, пене і зіхотках зыбу.