31 July 1926, Uładzimir Žyłka | Wir.by

31 July 1926

Uładzimir Žyłka

Хто кажа, што ноч чорная? Што можа быць хібней гэтага погляду. Зямныя хмары, зморшчыны зямлі — чорныя хмары робяць яе чорнай. Ноч сіняя, як Мудрасць і Адвечнасць. Ноч мудрэй дня. Ноч — глыбіня. Кожная жанчына стае цяжарнаю ноччу. Мы ўсе пачатыя ўначы.