25 August 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

25 August 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

22℃. То сонца, то кашлатыя сонныя хмары. Надвор’е, якое аднолькава можа абяцаць і зліву, і добры дзень. А добрыя дні патрэбныя. Прыбраць хлеб. А там хай сабе лье. На кукурузу, на бурак, якому яшчэ расці і расці, на сланечнік. Але нічога на свеце не бывае стопрацэнтным. Ім добра, але ўжо час церабіць лён, і, значыць, таксама патрэбна сонца. А будзе карысна ільнам, будзе шкодна яшчэ чамусьці. Так яно ўсё і ідзе. І з людзьмі так. Карысна камусьці — бывае шкодна мне, і наадварот. З гэтай плыткай філісофіі вывад адзін: я стары бур’ян, магу вытрымаць і калі мяне падсушыць, і калі мяне падмочыць. Хай ужо спрыяе тым, хто яшчэ расце.