7 October 1941, Ivan Mielež | Wir.by

7 October 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Гарматы адрамантаваць не ўдалося. За сялом — страляніна. Абстрэльваюць сяло. Мы спешна пакідаем яго. Ірвуць элеватар, цыстэрны, пуць. 9-я i 8-я застаюцца, займаюць агнявыя пазіцыі. Ноччу дабраліся да Прасянога. Начуем. Упершыню за час вайны спалі на ложку. Нас спала тры чалавекі, было цесна, але спаў цудоўна, як ніколі.