22 December 1942
Maksim Tank
Прыехалі з Калінінскага фронту: П. Глебка, П. Панчанка, А. Кучар, I. Гурскі. Прачытаў выдатную паэму А. Куляшова. Толькі зараз у яго амаль кожны дзень папойкі, на якіх часта бываюць А. Фадзееў, А. Твардоўскі, В. Катаеў. Відаць, поспех паэмы ўскружыў яму галаву, бо ўжо нам з Піменам [Панчанкам] падчас сустрэчы падае толькі два пальцы. Учора, напрыклад, мы не дачакаліся канца тэлефоннай размовы з нейкай афіцыянткай, не развітаўшыся, пакінулі яго нумар.