31 August 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

31 August 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

+15℃. Ранішняе сонца ўсё больш засноўвалася хмаркамі спачатку маленькімі, потым большымі. Да дзвюх гадзін апоўдні яны заткалі неба спрэс. Ці дождж будзе, ці проста шэрасць. З дажджом бы і пачакаць можна. Хай бы даў сабе адпачынак, а людзям магчымасць працаваць. Сазваніўся з Генадзем [Бураўкіным], ён пазвоніць, калі трэба будзе сустракаць. Праца ідзе цяжка.